Сі Цзіньпін заклікаў прадпрымальнікаў да інавацый і развіцця
  2018-10-22 08:56:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў прыватных прадпрымальнікаў захоўваць цвёрдую ўпэўненасць у развіцці і прытрымлівацца прагматычнага падыходу ў прасоўванні свайго бізнесу. Пра гэта Сі Цзіньпін заявіў у зваротным лісце на адрас прыватных прадпрымальнікаў, якія ўнеслі асаблівы ўклад у рэалізацыю кампаніі па ліквідацыі беднасці. У лісце Сі Цзіньпін высока ацаніў адданасць прадпрымальнікаў справе барацьбы з галечай.

"Мне прыемна бачыць, што шэрагі прыватных прадпрымальнікаў, якія ахвотна прысвячаюць сябе нялёгкай справе барацьбы з беднасцю і садзейнічаюць паляпшэнню якасці жыцця бедных людзей, папаўняюцца", -- сказаў Сі Цзіньпін ў лісце.

Больш за 60 тыс. прыватных прадпрыемстваў узялі ўдзел у кампаніі па скарачэнні беднасці "10 тысяч прадпрыемстваў дапамагаюць 10 тысячам вёсак" пасля яе запуску ў кастрычніку 2015 года, і сотні з іх у гэтым месяцы была аб'яўлена падзяка.

Адзначаныя прыватныя прадпрымальнікі адправілі Сі Цзіньпіну ліст, у якім распавялі пра досвед удзелу ў кампаніі і выказалі рашучасць уносіць далейшы ўклад у ліквідацыю галечы ў краіне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040