Пацверджана гібель трох чалавек у выніку аварыі на шахце ў правінцыі Шаньдун
  2018-10-22 08:56:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля аварыі на шахце вугальнай кампаніі "Лун'юнь" у правінцыі Шаньдун / Усходні Кітай / выратаваны адзін чалавек, трое загінулі, 18 застаюцца заблакаванымі пад зямлёй.

Учора каля 23:00 на вугальнай шахце ў павеце Юньчэн адбыўся, так званы, горны ўдар. Паводле папярэдніх даных, у шахце знаходзілася 334 чалавекі, 312 паспелі падняцца на паверхню, 22 чалавекі былі заблакаваныя пад зямлёй.

Пасля здарэння мясцовая адміністрацыя неадкладна запусціла план экстранага рэагавання, на месца аварыі было накіравана больш за 170 ратавальнікаў і пажарных.

Вядома, што ў момант здарэння ў шахце праходзіла будаўніцтва водаадвода 1303.

У цяперашні час выратавальныя працы працягваюцца, прычыны здарэння высвятляюцца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040