Турцыя не дапусціць схавання ў справе аб гібелі саудаўскага журналіста -- намеснік кіраўніка Партыі справядлівасці і развіцця
  2018-10-22 08:56:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік кіраўніка кіруючай у Турцыі Партыі справядлівасці і развіцця Нуман Куртулмуш заявіў, што Анкара "ніколі не дапусціць схавання" ў справе аб гібелі саудаўскага журналіста Джамаля Хашкаджы.

Словы Н.Куртулмуша прагучалі пасля таго, як улады Саудаўскай Аравіі заявілі, што Хашкаджы загінуў у выніку бойкі ў консульстве каралеўства ў Стамбуле. "Адміністрацыя Саудаўскай Аравіі не зможа схаваць гэта злачынства, калі яно будзе пацверджана", -- адзначыў палітык. "Турцыя раскрые інфармацыю пра ўсё, што адбылося. У гэтым ніхто не павінен сумнявацца", -- заявіў афіцыйны прадстаўнік ПСР Омер Чэлік, падкрэсліўшы, што Анкара нікога не будзе вінаваціць да завяршэння расследавання, "але нічога не павінна быць схавана".

Нагадаем, што журналіст і аглядальнік амерыканскай газеты "Вашынгтон пост" Д.Хашкаджы прапаў без вестак пасля таго, як увайшоў у консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле 2 кастрычніка. Сумесная турэцка-саудаўская група завяршыла расследаванне справы ў чацвер пасля вобыску рэзідэнцыі генеральнага консула каралеўства, а таксама памяшканняў дыппрадстаўніцтва. 18 грамадзян Саудаўскай Аравіі ўзятыя пад варту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040