Колькасць загінуўшых у выніку сходу з рэек цягніка на Тайване ўзрасла да 18 чалавек
  2018-10-22 10:28:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць загінуўшых у выніку сходу з рэек пасажырскага цягніка нумар 6432 у павеце Ілан на Тайване ўзрасла да 18 чалавек, 164 пацярпелі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік адміністрацыі павета Ілан.

Як паведамілі ў Тайваньскім упраўленні чыгунак, сярод загінуўшых пасажыраў адзін быў грамадзянін ЗША, а астатнія – тайваньцы.

Паводле звестак упраўлення, састаў з васьмі вагонаў рухаўся з горада Шулінь у горад Тайдун. Усе вагоны цягніка сышлі з рэек, чатыры з іх перакуліліся. У цягніку знаходзіліся 366 пасажыраў, пацярпелыя дастаўлены ў бальніцы.

Прычыны таго, што адбылося, высвятляюцца. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040