КНДР раскрытыкавала ЗША за крывадушную пазіцыю
  2018-10-22 10:37:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША праяўляюць двудушнасць у адносінах да КНДР, з аднаго боку, узнімаючы прагрэс у развіцці двухбаковых сувязяў, а з другога - настойваючы на санкцыях супраць Пхеньяна. Такое меркаванне прыводзіцца ў аўтарскім артыкуле, апублікаваным у суботу Цэнтральным тэлеграфным агенцтвам Карэі / ЦТАК /.

Аўтар матэрыялу нагадвае, што ў апошні час Вашынгтон, з аднаго боку, заяўляе, што візіт дзяржсакратара Майкла Пампея ў КНДР прынёс важны плён, і краіны падтрымліваюць добрыя адносіны, а з другога - настойвае на працягу санкцыяў супраць КНДР з мэтай захавання магутнага ціску на Пхеньян. Гэтак нявызначаная пазіцыя, працягвае аўтар, не можа не выклікаць пытання: які ж з твараў Вашынгтона з'яўляецца сапраўдным?

У артыкуле адзначаецца, што КНДР разумее "складаную сітуацыю" і "цяжкае становішча" Белага дома перад прамежкавымі выбарамі ў Кангрэс. Аднак, падкрэслівае аўтар, амерыканская адміністрацыя не ўсведамляе, што сваёй крывадушнай пазіцыяй і паводзінамі яна кранае нервы партнёра па дыялогу. Дваістае стаўленне Вашынгтона - гэта непрымальная абраза для карэйцаў, гаворыцца ў артыкуле.

Аўтар мяркуе, што, калі Белы дом працягне паступаць крывадушна, узаемны давер паміж двума бакамі, усталяваны з вялікімі намаганнямі, можа абрынуцца ў адзін момант. Як бы ні змянялася ўнутраная абстаноўка, Вашынгтон павінен не забываць першапачатковых намераў і прасоўваць працэс перамоваў з Пхеньянам, падкрэсліваецца ў артыкуле.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040