МЗС Кітая пра заяву ЗША аб выхадзе з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасці
  2018-10-23 09:16:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адсылка да Кітая, зробленая прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у яго заяве пра выхад з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасці, з'яўляецца абсалютнай памылкай. Пра гэта заявіла ў панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі.

Хуа Чуньін адзначыла, што Дамова -- важны дакумент у пытанні кантролю над узбраеннямі і раззбраеннем, заключаны паміж Злучанымі Штатамі і Савецкім Саюзам у гады халоднай вайны. Ён адыгрывае важную ролю ў развіцці міжнародных адносін, у працэсе ядзернага раззбраення і ў падтрыманні глабальнага стратэгічнага балансу і стабільнасці. Дамова застаецца вельмі значнай у наш час. Аднабаковы выхад ЗША з пагаднення будзе мець шматлікія негатыўныя наступствы, заявіла Хуа Чуньин. Яна выказала спадзяванне, што ўсе адпаведныя бакі з дапамогай дыялогу і кансультацый змогуць належным чынам урэгуляваць спрэчныя пытанні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040