РК і КНДР правялі перамовы аб супрацоўніцтве ў лясной гаспадарцы
  2018-10-23 15:54:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

РК і КНДР правялі перамовы аб супрацоўніцтве ў лясной гаспадарцы. Пра гэта паведамляюць паўднёвакарэйскія СМІ.

Дзве дэлегацыі вялі дыялог у міжкарэйскім сумесным аддзяленні сувязі, якое стала дзейнічаць у мінулым месяцы ў памежным горадзе КНДР Кэсон.

Намеснік кіраўніка лясной службы РК Пак Чон Хо, які ўзначаліў паўднёвакарэйскую дэлегацыю, перад ад'ездам заявіў мясцовым журналістам, што прыкладзе намаганні для атрымання бачных і эфектыўных вынікаў гэтых перамоваў.

4 ліпеня прайшоў першы аналагічны двухбаковы дыялог. 8 жніўня афіцыйныя асобы РК з паўночнакарэйскім калегамі разам вывучалі сітуацыю з лясным масівам у горным раёне Кымгансан на тэрыторыі КНДР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040