Д.Трамп прыгразіў прыпыніць ці скараціць фінансавую дапамогу тром цэнтральнаамерыканскім краінам з-за каравана мігрантаў
  2018-10-23 16:01:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША прыпыняць або значна скароцяць фінансавую дапамогу Гандурасу, Гватэмале і Сальвадору ў сувязі з тым, што іх ўлады не змаглі прыняць меры па спыненні каравана мігрантаў, якія імкнуцца ў ЗША. Пра гэта заявіў у панядзелак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім Твітэры. Канкрэтных тэрмінаў скарачэння або адмены дапамогі кіраўнік Белага дома не раскрыў.

Як паведамляюць амерыканскія СМІ, тысячы грамадзян Гандураса, Гватэмалы і Сальвадора ў панядзелак перасеклі мяжу з Мексікай. Яны маюць намер прасоўвацца на поўнач і трапіць на тэрыторыю ЗША.

Адміністрацыя Д.Трампа пасля прыходу да ўлады ўжо знізіла аб'ёмы фінансавай дапамогі Гандурасу, Гватэмале і Сальвадору. Паводле даных адміністрацыі ЗША, у 2019 фінансавым годзе гэтыя тры краіны атрымаюць у сукупнасці 180 млн долараў, што прыкладна на 40 працэнтаў ніжэй за ўзровень 2016-га фінансавага года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040