Чжаа Кэчжы сустрэўся з дарадцам прэм'ер-міністра Індыі па нацыянальнай бяспецы
  2018-10-23 16:10:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр грамадскай бяспекі КНР Чжаа Кэчжы ў панядзелак сустрэўся з дарадцам прэм'ер-міністра Індыі па нацыянальнай бяспецы Аджытам Давалам. Чжаа Кэчжы адзначыў, што нефармальная сустрэча старшыні КНР Сі Цзіньпіна з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі ў красавіку ў кітайскім горадзе Ухань мела важнае значэнне і паказала шлях развіцця міждзяржаўных адносін. "Кітай мае намер сумесна з індыйскім бокам добрасумленна рэалізоўваць важныя дамоўленасці, дасягнутыя лідарамі дзвюх краін, цвёрда прытрымлівацца правільнага напрамку развіцця двухбаковых сувязяў, бесперапынна ўмацоўваць стратэгічны ўзаемадавер, паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, узмацняць практычнае ўзаемадзеянне ў барацьбе з тэрарызмам і сепаратысцкімі сіламі, садзейнічаць кааперацыі ў сферах праваахоўнай дзейнасці і бяспекі ў рамках ШАС і бесперапынна развіваць кітайска-індыйскія адносіны ў здаровым і ўстойлівым рэчышчы", -- сказаў ён.

Аджыт Давал, у сваю чаргу, заявіў, што Індыя мае намер умацаваць практычнае супрацоўніцтва з Кітаем у галіне праваахоўнай дзейнасці для сумеснага забеспячэння бяспекі і стабільнасці ў дзвюх краінах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040