Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму на адрас генеральнага сакратара ЦК КПВ Нгуен Фу Чонга, абранага прэзідэнтам В'етнама
  2018-10-24 09:16:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму на адрас новаабранага прэзідэнта В'етнама Нгуен Фу Чонга.

Сі Цзіньпін у тэлеграме адзначыў, што Кітай і В'етнам з'яўляюцца сябрамі і важнымі партнёрамі, паміж дзвюма краінамі захоўваецца даўняя традыцыйная дружба. Двухбаковыя адносіны няўхільна развіваюцца ў спрыяльным кірунку, бесперапынна актывізуецца абмен вопытам у галіне кіравання партыяй і дзяржавай, няспынна паглыбляецца дзелавое супрацоўніцтва ў розных галінах, што прынесла рэальную карысць народам абедзвюх краін.

Па словах кітайскага лідара, ён надае пільную ўвагу развіццю кітайска-в'етнамскіх адносін і гатовы сумесна з Нгуен Фу Чонгам вывесці адносіны ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва Кітая і В'етнама на новую прыступку развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040