Генеральны сакратар ЦК Кампартыі партыі В'етнама абраны прэзідэнтам дзяржавы
  2018-10-24 09:16:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нгуен Фу Чонг, генеральны сакратар ЦК Кампартыі В'етнама, абраны прэзідэнтам В'етнама на бягучай шостай сесіі 14-га Нацыянальнага сходу В'етнама. Пра гэта паведаміла Вьетнамскае інфармацыйнае агенцтва.

Нгуен Фу Чонг, 1944 года нараджэння, мае доктарскую ступень па спецыяльнасці партыйнае будаўніцтва. Ён быў членам Палітбюро ЦК КПВ з 1997 года. З 2006 па 2011 г. займаў пасаду старшыні Нацыянальнага сходу В'етнама. Нгуен Фу Чонг быў абраны генеральным сакратаром КПВ у 2011 годзе і пераабраны кіраўніком партыі ў 2016 годзе.

23 верасня, праз два дні пасля таго, як памёр прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг, віцэ-прэзідэнт Данг Тхі Нгок Тхінь стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040