Японія і Кітай павінны стабільна развіваць адносіны супрацоўніцтва -- Сіндза Абэ
  2018-10-24 14:39:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Японія і Кітай нясуць важную адказнасць за мір і росквіт у рэгіёне, яны павінны, зыходзячы з агульнай сітуацыі, стабільна развіваць адносіны супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ ў пісьмовым інтэрв'ю кітайскім СМІ напярэдадні свайго афіцыйнага візіту ў Кітай, вызначанага на 25-27 кастрычніка.

Адзначыўшы непазбежнасць існавання цяжкавырашальных пытанняў паміж дзвюма краінамі-суседзямі, Сіндза Абэ сказаў, што Японія і Кітай нясуць адказнасць за ўзаемнае рэгуляванне гэтых пытанняў у духу стратэгічных і ўзаемавыгадных адносін і стабільнае развіццё адносін супрацоўніцтва, зыходзячы з агульнай сітуацыі.

Ён выказаў гатоўнасць да абмену з Кітаем вопытам па супрацьдзеянні забруджванню навакольнага асяроддзя і ўрэгуляванні праблем старэння насельніцтва і нізкай нараджальнасці, а таксама заявіў, што спадзяецца на ўзаемадзеянне прыватнага бізнесу Японіі і КНР у інфраструктурным будаўніцтве.

Сіндза Абэ заклікаў Пекін і Токіа наладзіць супрацоўніцтва для ўмацавання такіх шматбаковых механізмаў свабоднага гандлю, як СГА. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040