МЗС Кітая адрэагаваў на адмову ЗША пасылаць высокапастаўленых чыноўнікаў на Кітайскі міжнародны імпартны кірмаш
  2018-10-26 11:51:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая Хуа Чуньін, каментуючы рашэнне ЗША аб адмове пасылаць высокапастаўленых чыноўнікаў для ўдзелу ў Кітайскім кірмашы, заявіла сёння, што словы і справы амерыканскага боку супярэчаць адзін аднаму, заблытваючы людзей. Сёння ў ходзе чарговай прэс-канферэнцыі адзін з журналістаў задаў пытанне, як кітайскі бок ацэньвае сітуацыю, калі Злучаныя Штаты, са слоў прадстаўніка амбасады ЗША ў КНР, не маюць намеру пасылаць высокапастаўленых чыноўнікаў для ўдзелу ў Кітайскім кірмашы, але пры гэтым дакараюць Кітай у несправядлівай гандлёвай практыцы і патрабуюць ад Кітая адкрыць рынак для амерыканскіх тавараў і паслуг?

Адказваючы на гэтае пытанне, Хуа Чуньін адзначыла, што ў амерыканскага боку, вядома ж, ёсць права вырашаць, прадстаўнікоў якога ўзроўню адпраўляць для ўдзелу ў кірмашы. Аднак ЗША, з аднаго боку, патрабуюць адкрыцця кітайскага рынку для сваіх тавараў і паслуг, а з другога, не жадаюць пасылаць сваіх прадстаўнікоў, хоць Кітай гасцінна расчыніў дзверы для візіцёраў з усяго свету. Падобныя словы і справы амерыканскага боку супярэчаць адзін аднаму, гэта цяжка вытлумачальна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040