Эліна Світоліна ўпершыню выйграла Выніковы турнір WTA
  2018-10-29 15:15:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна выйграла Выніковы турнір WTA ў Сінгапуры, перайграўшы амерыканку Слоан Стывенс - 3:6, 6:2, 6:2.

Матч працягваўся 2 гадзіны 25 хвілін. Эліна дрэнна пачала сустрэчу і аддала першую сваю падачу, але затым вярнула барацьбу на корт і ўзяла два сэты запар. Світоліна менш памылялася (28 нявымушаных памылак супраць 44), лепш падавала (2-0 па эйсах і 1-2 па двайных памылках) і ўзяла шэсць падач суперніцы (Стывенс – тры).

За перамогу ўкраінская тэнісістка атрымала 2,36 млн долараў. Яна стала абсалютнай чэмпіёнкай, выйграўшы ўсе пяць матчаў у Сінгапуры – у гісторыі "WTA Finals" падобны вынік паказала толькі Серэна Уільямс у 2013-м годзе. Дзякуючы гэтай перамозе ўкраінка вернецца ў топ-5 рэйтынгу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040