Жаір Балсанару атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі
  2018-10-29 15:48:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ультраправы кандыдат Жаір Балсанару атрымаў перамогу ў нядзелю ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі. Пра гэта паведаміў Вышэйшы выбарчы суд краіны.

Калі меркаваць па выніках апрацоўкі 99,21 прац. бюлетэняў, Жаір Балсанару заручыўся падтрымкай 55,24 прац. выбаршчыкаў. За яго суперніка, кандыдата ад левай Партыі працаўнікоў Фернанду Адада прагаласавалі 44,76 прац. выбаршчыкаў.

У відэапаведамленні, апублікаваным яго канцылярыяй ў соцсетцы "Фэйсбук", Ж. Балсанару паабяцаў выканаць усе абяцанні, зробленыя падчас перадвыбарнай кампаніі. 63-гадовы палітык заявіў, што плануе кіраваць "вынікаючы з вучэння Бога, згодна з бразільскай Канстытуцыяй, прыслухоўваючыся да парадаў экспертаў, без палітычных схільнасцяў". "Мы збіраемся змяніць лёс Бразіліі", - сказаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040