У Інданэзіі пацярпеў крушэнне самалёт са 189 людзьмі на борце
  2018-10-29 15:57:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасажырскі самалёт кампаніі Lion Air, на борце якога знаходзіліся 189 чалавек, зваліўся ў мора ў панядзелак недалёка ад інданэзійскага горада Караванг правінцыі Заходняя Ява неўзабаве пасля яго ўзлёту з Джакарты. Пра гэта паведаміў кіраўнік Нацыянальнага пошукавага і выратавальнага агенцтва краіны М. Сяўгі.

Паводле яго слоў, ратавальнікі ўжо выявілі абломкі самалёта Boeing 737, які выконваў рэйс JT-610, у водах з сярэдняй глыбінёй ад 30 да 35 метраў за 2 марскія мілі ад Джакарты. "Мы знайшлі абломкі самалёта, выявілі мабільнік і сумкі", - заявіў ён на прэс-канферэнцыі ў сваім офісе, дадаўшы, што выратавальнікі накіроўваліся ў месца здарэння для правядзення пошукава-выратавальнай аперацыі.

Самалёт Boeing 737 Max 8 вылецеў з міжнароднага аэрапорта Джакарты Сукарна-Хата прыкладна ў 06:10 раніцы па мясцовым часе / 23: 10 па Грынвічы / і накіраваўся ў інданезійскі горад Панкалпінанг.

Як заявіў кар. Сіньхуа прэс-сакратар міністэрства транспарту Бамбанг Эрван, "Боінг" папрасіў у дыспетчараў дазволу вярнуцца на базу, перш чым знік з радараў. У агульнай колькасці на борце знаходзіліся 189 чалавек, з якіх 178 былі пасажырамі, у тым ліку трое дзяцей.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040