У Чунціне знайшлі цела трэцяга пасажыра аўтобуса, які ўпаў у раку
  2018-10-30 16:55:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прыкладна ў 8 гадзін раніцы аўторка ў раёне Ваньчжоу горада цэнтральнага падпарадкавання Чунцін (Паўднёва-Заходні Кітай), дзе 28 кастрычніка ў 10:08 пасажырскі аўтобус упаў у раку Янцзы з Другога моста, у ходзе пошукава-выратавальнай аперацыі было вылаўлена цела трэцяга пасажыра.

Згодна з паведамленнем, яго асоба папярэдне ўжо праверана і пацверджана.

Па стане на 23 гадзіны панядзелка, неабходнае для глыбакаводнага апускання абсталяванне, якое перавезлі ў самыя кароткія тэрміны з Шанхая наземным шляхам, ужо дастаўлена на прыстань.

"Было вельмі складана вызначыць канкрэтнае месца, дзе знаходзіцца аўтобус пад вадой, улічваючы велізарную хуткасць падчас падзення ў ваду, хуткую плынь і глыбіню ракі", - паведаміў начальнік выратавальнай-тэхнічнага флоту Шанхайскага ўпраўлення па выратаванні на вадзе Чжоу Дунжун, дадаўшы, што з выкарыстаннем спецыяльных тэхналогій і падводных робатаў было ўстаноўлена, што аўтобус знаходзіцца на глыбіні каля 73 метраў, што азначае выкарыстанне сумесі гелія і кіслароду ў правільных суадносінах для дадзенай глыбіні, каб вадалазы змаглі здзейсніць глыбокаводнае апусканне, якое можа доўжыцца каля 35 хвілін за адзін сеанс.

Акрамя таго, выкананне задач з высокай ступенню цяжкасці спалучана з такімі небяспечнымі фактарамі, як складанае падводнае асяроддзе, наяўнасць камянёў, кавалкаў арматуры, рыбалоўных сетак, а таксама абмежаванай бачнасцю пад вадой.

Нагадаем, што 28 кастрычніка пасажырскі аўтобус, які ехаў па Другім мосце, раптам перасёк суцэльную лінію, якая падзяляе сустрэчныя патокі, сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем, які рухаўся па паласе сустрэчнага руху, і, прабіўшы агароджу, упаў у ваду.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040