Японія і Індыя ўмацуюць супрацоўніцтва ў сферах бяспекі і найноўшых тэхналогій
  2018-10-30 17:02:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ ў панядзелак увечары правёў у сваёй рэзідэнцыі сустрэчу з індыйскім калегам Нарендрам Модзі, які прыбыў у Токіа з візітам. Бакі дамовіліся ўмацаваць супрацоўніцтва ў галіне бяспекі і найноўшых тэхналогій.

У сумеснай заяве па выніках сустрэчы паведамляецца, што кіраўнікі дзвюх краін вырашылі стварыць механізм кансультацый паміж кіраўнікамі МЗС і Мінабароны для перамоў па пагадненні аб узаемным прадастаўленні матэрыялаў і кадраў. Згодна з дакументам, бакі будуць садзейнічаць абменам у галіне абароннай прамысловасці і кантактам паміж адпаведнымі ўрадавымі органамі, умацуюць супрацоўніцтва ў даследаваннях і распрацоўцы беспілотных аўтамабіляў, робатаў і іншай абароннай тэхнікі.

Японія пагадзілася прадаставіць Індыі крэдыт памерам 310 млрд ен, якая вырашыла запазычаць у Японіі тэхналогію будаўніцтва хуткасных чыгуначных магістраляў. Акрамя гэтага, бакі таксама дамовіліся сумесна распрацоўваць найноўшыя тэхналогіі, галоўным чынам, штучны інтэлект, заахвочваць працу індыйскіх праграмістаў на японскіх прадпрыемствах і ўмацоўваць супрацоўніцтва ў лічбавай галіне.

Сіндза Абэ і Нарендра Модзі штогод абменьваюцца візітамі. Гэта ўжо трэцяя паездка індыйскага прэм'ера ў Японію пасля ўступлення на пасаду кіраўніка ўрада. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040