У ЗША пануе палярызацыя – даклад PRRI
  2018-10-31 09:46:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міжпартыйнае супрацьстаянне паглыбілася з уступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША ў студзені 2017 года. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным у панядзелак Грамадскім інстытутам рэлігійных даследаванняў ЗША /PRRI/.

Згодна з дакладам, Дэмакратычная партыя і Рэспубліканская партыя не толькі разыходзяцца па пэўных пытаннях, але і ў тым, якія пытанні павінны быць прыярытэтнымі. З набліжэннем прамежкавых выбараў прыхільнікі ДП у першую чаргу звяртаюць увагу на выдаткі на медыцынскае страхаванне, павелічэнне разрыву паміж багатымі і беднымі, кантроль над стралковай зброяй і расавую няроўнасць, а прыхільнікі РП – на эканоміку, нацыянальную бяспеку і праблему мігрантаў.

Акрамя таго, выбаршчыкі, якія падтрымліваюць кожную з партый, нізка ацэньваюць адзін аднаго. Паводле інфармацыі дакладу, 90% прыхільнікаў ДП прытрымліваюцца адмоўнага меркавання аб РП, а 87% тых, хто галасуе за РП, выказваюць незадавальненне дэмакратамі.

Даследаванне паказвае, што меркаванні прыхільнікаў двух партый аб прэзідэнце рэзка палярныя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040