Памёр вядомы кітайскі пісьменнік Цзінь Юн
  2018-10-31 17:09:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вядомы кітайскі пісьменнік Цзінь Юн (сапраўднае імя - Чжа Лян'юн) памёр сёння ў адной з бальніц САР Сянган. На момант смерці літаратару было 94 гады. Цзінь Юн праславіўся серыяй аповесцяў і раманаў у кітайскім жанры уся (прыгоды з упорам на баявыя мастацтвы).

Чжа Лян'юн нарадзіўся ў горадзе Хайнін правінцыі Чжэцязн. У 1940-х гг. 20 стагоддзя ён пераехаў у Сянган, у 1950-х гг. пачаў пісаць класічныя раманы ў жанры уся пад псеўданімам Цзінь Юн. Па матывах яго раманаў было пастаўлена мноства экранізацый. Многія яго творы былі перакладзены на іншыя мовы і сталі папулярнымі за мяжой.

У 2001 годзе Міжнародны астранамічны саюз назваў выяўлены Пекінскай астранамічнай абсерваторыяй астэроід імем Цзінь Юн....

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040