Д.Трамп мае намер адмяніць права на прадастаўленне грамадзянства ЗША па нараджэнні
  2018-11-01 10:05:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе падпісаць прэзідэнцкі ўказ, які адмяняе права для дзяцей іншаземцаў і нелегальных мігрантаў на атрыманне амерыканскага грамадзянства на падставе таго, што яны нарадзіліся на тэрыторыі Злучаных Штатаў.

Д.Трамп адзначыў, што ЗША з'яўляюцца адзінай краінай у свеце, куды чалавек можа прыехаць, нарадзіць дзіця, а дзіця, па сутнасці, становіцца грамадзянінам ЗША і атрымлівае ўсе перавагі. "Гэта проста смешна. Гэта павінна скончыцца", -- дадаў амерыканскі лідар. Д.Трамп паведаміў, што правёў кансультацыі са сваім юрыдычным дарадцам і садзейнічае распрацоўцы вызначанага плана.

Праціўнікі амерыканскага прэзідэнта лічаць, што адмена права на прадастаўленне грамадзянства ЗША па нараджэнні з выкарыстаннем прэзідэнцкіх паўнамоцтваў парушае Канстытуцыю, а яго прыхільнікі заявілі, што 14-ю папраўку да Канстытуцыі трактуюць няправільна, яна не ўжываецца ў дачыненні да нелегальных мігрантаў і грамадзян замежных краін, якія маюць на руках дзейсную візу.

Права на атрыманне грамадзянства па нараджэнні прадастаўляецца 14-й папраўкай да Канстытуцыі ЗША. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040