Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з Д.Трампам
  2018-11-02 09:09:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам па ініцыятыве амерыканскага боку.

Д. Трамп падкрэсліў, што надае асаблівае значэнне падтрыманню добрых адносін з Сі Цзіньпінам і хоча праз яго перадаць найлепшыя пажаданні кітайскаму народу. Непасрэдныя сустрэчы лідараў дзвюх краін вельмі важныя, ім варта захоўваць частыя кантакты. Амерыканскі бок надае вялікую ўвагу гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву паміж ЗША і КНР і жадае далейшага пашырэння экспарту ў Кітай. Эканамічныя каманды дзвюх краін павінны ўзмацняць кантакты і кансультацыі. Д.Трамп заявіў, што падтрымлівае актыўны ўдзел амерыканскіх прадпрыемстваў у першай Кітайскай міжнароднай імпартнай выставе, заявіў Д. Трамп.

Сі Цзіньпін адзначыў, што вельмі рады зноў пагутарыць па тэлефоне з Д.Трампам. Кітайскі бок неаднаразова выкладаў сваю прынцыповую пазіцыю па пытанні кітайска-амерыканскіх адносін. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што бакі будуць стымуляваць здаровае і стабільнае развіццё адносін паміж Кітаем і ЗША на аснове дасягнутых ім і Д.Трампам важных кансэнсусаў.

Старшыня КНР сказаў, што таксама надае важнасць падтрыманню добрых адносін з Д. Трампам і разлічвае зноў сустрэцца з ім на палях аргентынскага саміту "Групы 20", каб падрабязна абмеркаваць адносіны паміж дзвюма краінамі і іншыя ключавыя пытанні. "У нас абодвух добрыя жаданні, звязаныя са здаровым і стабільным развіццём кітайска-амерыканскіх адносін, пашырэннем гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж КНР і ЗША. Мы павінны старацца ажыццявіць гэтыя жаданні", - сказаў Сі Цзіньпін.

Ён адзначыў, што сутнасць кітайска-амерыканскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва складаецца ва ўзаемнай выгадзе і агульным выйгрышы. Некаторы час таму паміж КНР і ЗША паўстаў шэраг рознагалоссяў у гандлёва-эканамічнай сферы, якія аказалі негатыўны ўплыў на вытворчыя галіны дзвюх краін і на глабальны гандаль. Кітайскі бок гэтага зусім не жадаў.

Па словах Сі Цзіньпіна, у бліжэйшы час Кітай правядзе першую міжнародную імпартную выставу, што сведчыць аб пазітыўных памкненнях кітайскага боку, нацэленых на рост імпарту і пашырэнне адкрытасці. Сі Цзіньпін адзначыў, што вельмі рады намеру многіх амерыканскіх прадпрыемстваў прыняць у гэтай выставе актыўны ўдзел. Бакі ўжо маюць паспяховы вопыт вырашэння складаных гандлёва-эканамічных пытанняў праз каардынацыю і супрацоўніцтва. Эканамічныя каманды дзвюх краін павінны ўзмацніць кантакты, разгарнуць кансультацыі па непакоячых абодва бакі пытаннях, садзейнічаць знаходжанню такога рашэння гандлёва-эканамічных пытанняў, якое задаволіць абодва бакі, заявіў Сі Цзіньпін.

Лідары дзвюх краін абмяняліся думкамі па сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што кітайскі бок высока ацэньвае праведзеную Д.Трампам гістарычную сустрэчу са старшынёй Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ынам, якая дала штуршок дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і працэсу палітычнага ўрэгулявання. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што амерыканскі і паўночнакарэйскі бакі будуць улічваць заклапочанасці адно аднаго, акажуць далейшае садзейнічанне дэнуклеарызацыі і механізму пабудовы міру на Карэйскім паўвостраве. Кітайскі бок працягне гуляць у гэтым канструктыўную ролю.

Д.Трамп канстатаваў, што за гэты год у амерыкана-кітайскіх перамовах былі дасягнуты пазітыўныя зрухі. Амерыканскі бок надае павышаную ўвагу важнай ролі Кітая ў пытанні Карэйскага паўвострава, мае намер і далей ўзмацняць кансультацыі і каардынацыю з кітайскім бокам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040