Кім Чэн Ын праінспектаваў будаўнічыя пляцоўкі турыстычных раёнаў
  2018-11-02 09:09:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кім Чэн Ын праінспектаваў будаўнічыя пляцоўкі турыстычнага раёна з тэрмальнымі крыніцамі ў правінцыі Пхенан-Намдо і прыбярэжнай турыстычнай зоне ў Вансане, падкрэсліўшы, што неабходна прыкладаць намаганні да паляпшэння дабрабыту народа і паказаць усяму свету патэнцыял развіцця краіны. Пра гэта ў чацвер паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.

Падчас інспекцыі Кім Чэн Ын заявіў, што турыстычныя раёны дапамогуць ва ўмацаванні здароўя і павышэнні ўзроўню жыцця народа. Ён выказаў задавальненне тым, што паўночнакарэйскі народ зможа атрымліваць асалоду ад паездак на тэрмальныя крыніцы і прыморскага турызму сусветнага ўзроўню.

Кім Чэн Ын выказаў упэўненасць, што будаўнікі паспяхова выканаюць сваю задачу да чарговай гадавіны ўтварэння Працоўнай партыі Карэі, якая будзе адзначацца 10 кастрычніка наступнага года. Ён падкрэсліў, што на фоне праблем унутры краіны, а таксама працяглых міжнародных санкцый супраць Пхеньяна, будаўнікі павінны праявіць калектыўны гераізм і непахісны дух, каб паказаць усяму свету настрой ППК і патэнцыял развіцця краіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040