Кітай шкадуе аб аднаўленні ЗША антыіранскіх санкцый
  2018-11-06 14:14:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін сёння, адказваючы на пытанне аб аднаўленні ЗША санкцыяў у дачыненні да Ірана ў энергетычнай і фінансавай сферах, заявіла, што Кітай шкадуе аб рашэнні амерыканскага боку і спадзяецца, што залучаныя бакі змогуць зыходзіць з інтарэсаў цэлага і доўгатэрміновай перспектывы, зоймуць гістарычна правільную пазіцыю.

Як адзначыла Хуа Чуньін на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі, кітайскі бок таксама прымае пад увагу, што міжнародная супольнасць паўсюль выступае супраць методыкі аднабаковых санкцый і "даўгарукіх законаў". Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў па іранскай ядзернай праблеме - шматбаковае пагадненне, ухваленае Саветам бяспекі ААН і падлягае поўнаму, эфектыўнаму выкананню. Гэта пойдзе на карысць захаванню міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ядзернай зброі, абароне міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе, што адпавядае агульным інтарэсам усёй сусветнай супольнасці.

"Нягледзячы на істотныя змены сітуацыі за апошнія паўгода, усе актуальныя ўдзельнікі сумеснага ўсеабдымнага плана дзеянняў заўсёды праяўлялі адказнае стаўленне, прыкладалі сілы да далейшай яго рэалізацыі ды працягу нармальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Іранам, атрымаўшы шырокую падтрымку міжнароднай супольнасці. Мы звярнулі ўвагу на тое, што іранскі бок да гэтага часу строга выконвае свае абавязацельствы па сумесным плане дзеянняў у ядзернай сферы, што 12 разоў запар пацвярджала МАГАТЭ. Кітайскі бок высока ацэньвае намаганні іранскага боку ", - падкрэсліла Хуа Чуньін.

Яна выказала спадзяванне, што ў цяперашняй сітуацыі ўсё залучаныя бакі змогуць зыходзіць з інтарэсаў цэлага і доўгатэрміновай перспектывы, выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, зоймуць гістарычна правільную пазіцыю. Кітайскі бок працягне прытрымлівацца непрадузятых, аб'ектыўных і адказных адносін, прыкладаць нястомныя намаганні да захавання Сумеснага ўсеабдымнага плана дзеянняў і адначасова рашуча адстойваць уласныя законныя правы і інтарэсы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040