РК, КНДР і камандаванне ААН правялі чарговыя перамовы па раззбраенні ў памежнай зоне
  2018-11-07 09:42:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэспубліка Карэя (РК), Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (КНДР) і камандаванне Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у аўторак правялі наступныя перамовы па раззбраенні аб'яднанай зоны бяспекі / АЗБ / у міжкарэйскіх памежных раёнах. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве абароны РК. Раззбраенне АЗБ было ўзгоднена начальнікамі абаронных ведамстваў дзвюх краін у час сустрэчы ў Пхеньяне ў верасні паміж прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам і лідарам КНДР Кім Чэн Ынам. Падчас трохбаковых перамоў бакі таксама абмяркуюць спосабы сумеснага патрулявання ў АЗБ, карэкціроўкі абсталявання назірання, абмену інфармацыяй і прадастаўлення турыстам магчымасці прайсці і перасекчы ваенную дэмаркацыйную лінію ўсярэдзіне АЗБ, паведаміла Міністэрства абароны РК. Для каравульнай службы па 35 няўзброеных салдат будуць накіраваныя ў АЗБ ад Рэспублікі Карэя і КНДР. Турыстам будзе дазволена наведваць АЗБ з 9 раніцы да 5 гадзін вечара пасля завяршэння ўсіх працэдур раззбраення.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040