Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас Сусветнай канферэнцыі па інтэрнэце ва Учжэне
  2018-11-07 15:12:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас Сусветнай канферэнцыі па інтэрнэце, якая ў сераду пяты раз адкрылася ва Учжэне правінцыі Чжэцзян.

Сучасны свет перажывае больш маштабную навукова-тэхнічную рэвалюцыю і індустрыяльныя перамены, паказваецца ў пасланні. Пастаянныя прарывы ў тэхналогіях інтэрнэту, вялікіх даных, штучнага інтэлекту і іншых сучасных інфармацыйных тэхналогіях, бурнае развіццё лічбавай эканомікі робяць яшчэ ў большай ступені ўзаемазлучанымі інтарэсы розных краін, адзначае Сі Цзіньпін. Сусветная эканоміка мае патрэбу ў новых драйверах развіцця, што "паставіла нас перад неадкладнай неабходнасцю паскорыць тэмпы развіцця лічбавай эканомікі, садзейнічаць руху глабальнай сістэмы кіравання інтэрнэтам у бок справядлівасці і рацыянальнасці".

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што краіны свету, нягледзячы на розныя этапы развіцця інтэрнэту і выклікі, з якімі яны сутыкаюцца ў рэальнасці, аб'яднаныя агульным жаданнем прасунуць развіццё лічбавай эканомікі, агульнымі інтарэсамі ў процідзеянне выклікам кібербяспекі і агульнай зацікаўленасцю ўзмацніць кіраванне кіберпрасторай. Таму розным краінам варта паглыбіць практычнае супрацоўніцтва і пракласці шлях да сумеснага кіравання, заснаванаму на ўзаемадаверы і закліканаму зрабіць больш жыццяздольным кіберсупольнасць з адзіным лёсам.

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што форум будзе садзейнічаць нарошчванню ўзаемаразумення і сумеснаму руху ў гэтым напрамку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040