У Кітаі завершана будаўніцтва найглыбокага ў кантынентальнай частцы краіны падводнага тунэля метро
  2018-11-07 16:15:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у аўторак абвясціў аб завяршэнні будаўніцтва самага глыбокага падводнага тунэля метро ў кантынентальнай частцы краіны.

Агульная даўжыня тунеля першай лініі метро, якая злучае ўсходнюю і заходнюю часткі горада Ціндаа (прав. Шаньдун, Усходні Кітай), складае 8,1 км. Пры гэтым працягласць участка тунэля пад марскім дном складае 3,49 км, а самая глыбокая кропка ад узроўню мора дасягае 88 метраў, паведамілі ў Трэцім будаўнічым упраўленні Кітайскай чыгуначнай карпарацыі.

Будаўніцтва гэтага тунэля пачалося ў верасні 2015 года. Ён уяўляе сабой частку першай лініі метро даўжынёй 59,97 км, якая злучае цэнтральныя раёны Ціндаа з раёнам Хуандаа. Цяпер час у шляху паміж гэтымі раёнамі значна скароціцца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040