Ван Цішань выступіў з прамовай на адкрыцці Інавацыйнага і эканамічнага форуму
  2018-11-07 16:40:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні КНР Ван Цішань прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця Інавацыйнага і эканамічнага форуму-2018 у Сінгапуры і выступіў на ёй з прамовай.

Ван Цішань заявіў, што ў цяперашні час сусветная палітыка і эканоміка перажываюць найбольш глыбокія з часу завяршэння халоднай вайны змены, сутыкаюцца са шматлікімі выклікамі, такімі як неабходнасць захавання стабільнасці і развіцця глабальнай эканомікі, дэмаграфічныя, кліматычныя змены. Ён адзначыў, што адказам на гэтыя выклікі павінна стаць настойлівае прасоўванне міру і развіцця, паважлівае стаўленне да выбару народамі краін свету ўласнага шляху, вырашэнне ўсіх рознагалоссяў шляхам кансультацый, паглыбленне інавацыйнага руху, трансфармацыі шляхоў развіцця.

Ван Цішань падкрэсліў, што Кітай мае намер сумесна з іншымі краінамі прасоўваць глабалізацыю эканомікі ў напрамку большай адкрытасці, талерантнасці, балансу, сумесна будаваць супольнасць адзінага лёсу чалавецтва.

Ван Цішань адзначыў, што Кітай мае намер пашырыць кансультацыі з амерыканскім бокам па розных пытаннях дзеля найхутчэйшага знаходжання прымальных для абодвух бакоў варыянтаў рашэння гандлёва-эканамічных праблем. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040