Кітайская канцэпцыя правоў чалавека сустрэла разуменне і падтрымку -- намеснік кіраўніка МЗС КНР
  2018-11-08 09:00:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

6 лістапада Савет па правах чалавека ААН правёў 3-ці раўнд абмеркавання сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ў Кітаі. Два першыя раўнды комплекснай праверкі ААН праводзіліся ў 2009 і 2013 гадах.

Кіраўнік кітайскай дэлегацыі, намеснік міністра замежных спраў КНР Лэ Юйчэн па выніках абмеркавання паведаміў журналістам, што для ўдзелу ў спрэчках заявіліся 150 краін, з якіх больш за 120 выказалі падтрымку і высока ацанілі поспехі Кітая ў сферы правоў чалавека. Высунутая КНР канцэпцыя развіцця правоў чалавека з кітайскай спецыфікай, "асновай якой з'яўляецца нацыянальная спецыфіка, цэнтрам -- народ, галоўнай задачай -- развіццё, крытэрыем -- вяршэнства права, рухаючай сілай -- адкрытасць", а таксама прынцыпы "нельга казаць аб правах чалавека ў адсутнасць бяспекі","развіццё -- ключавое права чалавека","скарачэнне беднасці спрыяе прагрэсу правоў чалавека","супрацоўніцтва спрыяе прагрэсу правоў чалавека" атрымалі шырокае адабрэнне большасці ўдзельнікаў дыскусіі.

Па словах Лэ Юйчэна, на працягу 40 гадоў рэалізацыі палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай адстойваў гарманічнае спалучэнне ўніверсальнасці і асаблівасці правоў чалавека, узаемнае стымуляванне дэмакратыі і народнага дабрабыту, ішоў па шляху развіцця правоў чалавека ў адпаведнасці з кітайскай нацыянальнай спецыфікай.

Лэ Юйчэн падкрэсліў, што адрозненне культурных традыцый, гістарычнай спадчыны і базавых нацыянальных умоў вызначылі для кожнай краіны неабходнасць ісці па тым шляху развіцця правоў чалавека, які адпавядае яе своеасаблівасці, і на розных этапах вызначаць галоўны вектар і асноўныя прыярытэты гэтага развіцця.

З нагоды "заклапочанасці" ў сувязі з пытаннем аб Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, выказаным падчас абмеркавання асобнымі заходнімі краінамі, Лэ Юйчэн адзначыў, што, зыходзячы з неабходнасці барацьбы з тэрарызмам, у Сіньцзян-Уйгурскім АР былі створаны вучэбна-выхаваўчыя структуры, каб дапамагчы невялікай колькасці людзей, якія адчулі ўздзеянне экстрэмізму, вызваліцца ад тэрарыстычных і экстрэмісцкіх ідэй і хутчэй вярнуцца ў соцыум. Гэта зроблена, каб не даць ім стаць вінаватымі і ахвярамі тэрору, не чакаць, калі яны ператворацца ў пагрозу для грамадства і іншых людзей, і толькі затым весці з імі барацьбу. Паводле яго слоў, гэта пазітыўная і карысная методыка падчас антытэрарыстычных мерапрыемстваў у Сіньцзяне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040