Сі Цзіньпін сустрэўся з былым дзяржаўным сакратаром ЗША Генры Кісінджэрам
  2018-11-09 09:02:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся з былым дзяржаўным сакратаром ЗША Генры Кісінджэрам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што доктар Г. Кісінджэр, стары сябар кітайскага народа, унёс гістарычны ўклад у развіццё кітайска-амерыканскіх адносін.

 Адзначыўшы ў цэлым стабільнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін на працягу больш за 40 гадоў, нягледзячы на "непагадзь", Сі Цзіньпін адзначыў, што міжнародная супольнасць чакае развіцця сувязяў дзвюх краін у правільным накірунку.

Сі Цзіньпін далей заклікаў абодва бакі атрымаць дакладнае ўяўленне аб стратэгічных планах адно аднаго і звярнуць увагу на пачашчэнне адмоўных выказванняў у дачыненні да Кітая ўнутры ЗША ў апошні час.

"Кітай прытрымліваецца шляху мірнага развіцця і па-ранейшаму імкнецца да развіцця кітайска-амерыканскіх адносін, якія характарызуюцца адсутнасцю сутыкненняў і супрацьстаяння, узаемнай павагай і ўзаемавыгадным супрацоўніцтвам", - адзначыў ён, выказаўшы гатоўнасць Кітая на аснове роўнасці і ўзаемнай выгады, а таксама духу ўзаемаразумення і ўзаемных саступак, належным чынам вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе развіцця двухбаковых адносін.

"Пры гэтым амерыканскі бок павінен паважаць права Кітая выбіраць уласны шлях развіцця і яго рацыянальныя інтарэсы, а таксама разам з Кітаем забяспечваць здаровае і стабільнае развіццё адносін паміж дзвюма краінамі", - сказаў Сі Цзіньпін.

Г. Кісінджэр адзначыў, што ў цяперашняй абстаноўцы супрацоўніцтва паміж ЗША і Кітаем мае вельмі важнае значэнне для міру і працвітання ў свеце.

"Я высока ацэньваю намаганні кітайскага боку ў гэтай галіне", - падкрэсліў ён, заклікаўшы абодва бакі імкнуцца да большага ўзаемаразумення, умацоўваць стратэгічныя кантакты, бесперапынна пашыраць агульныя інтарэсы, належным чынам рэгуляваць рознагалоссі, каб паказаць свету, што агульныя інтарэсы ЗША і Кітая нашмат перавышаюць рознагалоссі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040