Чалавек, які ўстроіў стральбу ў бары на поўдні Каліфорніі, загінуў
  2018-11-09 09:02:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Стралок, які ў сераду ноччу адкрыў агонь і забіў па меншай меры 12 чалавек у бары ў акрузе Вентура на поўдні амерыканскага штата Каліфорнія, загінуў. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.

Як заявіў прэсе прадстаўнік паліцэйскага ўпраўлення акругі Вентура Эрык Бушоу, цела стралка было знойдзена ў бары.

Па словах Э. Бушоу, падчас супрацьстаяння са стралком быў паранены намеснік шэрыфа. Ён дадаў, што пакуль няма інфармацыі аб стане гэтага афіцэра і іншых пацярпелых.

Э. Бушоу адзначыў, што чакаецца доўгае расследаванне інцыдэнту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040