Ван І: адносіны паміж Кітаем і Аўстраліяй павінны выверыць курс і зноў рушыць у дарогу
  2018-11-09 09:27:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля правядзення 5-га раўнда кітайска-аўстралійскага дыпламатычнага і стратэгічнага дыялогу ў Пекіне ў чацвер член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў КНР Ван І і кіраўнік Міністэрства замежных спраў Аўстраліі Марыс Пэйн сустрэліся з журналістамі.

Ван І адзначыў, што гэты дыялог стаў першым стратэгічным дыялогам паміж двума бакамі з моманту стварэння новага ўрада Аўстраліі. Гэта важны кантакт пасля перыпетый, якім падвергнуліся двухбаковыя адносіны, а таксама стратэгічнае ўзаемадзеянне паміж Кітаем і Аўстраліяй для сумеснага процідзеяння розным глабальным выклікам. Па словах Ван І, самае галоўнае дасягненне сустрэчы заключаецца ва ўдакладненні правільнага напрамку кітайска-аўстралійскіх адносін. "Адносіны паміж Кітаем і Аўстраліяй павінны выверыць курс і зноў рушыць у дарогу", - падкрэсліў кіраўнік МЗС КНР, адзначыўшы наступныя моманты, па якіх абодва бакі выказалі згоду.

"Неабходна няўхільна садзейнічаць паляпшэнню і развіццю кітайска-аўстралійскіх адносін, развіццё якіх у здаровым, стабільным і ўстойлівым ключы адпавядае не толькі карэнным інтарэсам народаў дзвюх дзяржаў, але і садзейнічае міру, стабільнасці і росквіту ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Кітайскі бок высока ацэньвае публічныя заявы, зробленыя кіраўніцтвам новага ўрада Аўстраліі, якое разглядае развіццё Кітая як магчымасць, а не як пагрозу, і падтрымлівае развіццё доўгатэрміновага і канструктыўнага партнёрства з КНР.

Трэба непахісна абараняць свабодны гандаль і адкрываць рынкі. Кітай і Аўстралія з'яўляюцца прыхільнікамі і атрымліваюць выгаду ад свабоднага гандлю. За амаль тры гады пасля ўступлення ў сілу кітайска-аўстралійскага пагаднення аб свабодным гандлі абодва бакі ва ўзаемным парадку шматкроць зніжалі пошліны, а 1 студзеня 2019 года будзе здзейснена апошняе скарачэнне пошлін, і тады амаль усе тавары будуць абкладацца нулявымі тарыфамі. Нягледзячы на дэфіцыт у гандлі паміж дзвюма краінамі, Кітай ніколі не прымаў аднабаковых пратэкцыянісцкіх мер, а яго рынак вітаў паступленне ўсё больш і больш якасных аўстралійскіх тавараў. Ёсць спадзяванне, што Аўстралія прадаставіць больш адкрытыя і справядлівыя ўмовы для кітайскіх інвестыцый. Кітайскі бок гатовы працаваць разам з аўстралійскім бокам, каб захаваць заснаваную на правілах сістэму шматбаковага гандлю і сумесна будаваць сусветную эканоміку адкрытага тыпу.

Варта рашуча прасоўваць рэгіянальную стабільнасць і росквіт. Кітай і Аўстралія адданыя ідэі садзейнічання мірнаму ўрэгуляванню рэгіянальных актуальных пытанняў і гатовы ўмацоўваць камунікацыю і каардынацыю ў рамках такіх рэгіянальных механізмаў, як АЦЭС і ўсходнеазіяцкі саміт, надаючы асаблівую ўвагу развіццю і супрацоўніцтву і актыўна прасоўваючы працэс рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040