ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі
  2018-11-09 16:33:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб, якія падтрымліваюць дзеянні Расіі па пытанні Украіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай у чацвер Міністэрствам фінансаў ЗША. Як паведамілі ў ведамстве, санкцыі тычацца трох фізічных і дзевяці юрыдычных асоб, якія прасоўваюць "інтарэсы Расіі ў рэгіёне Крыма".

Згодна з заявай, уся маёмасць і долі маёмасці гэтых фізічных і юрыдычных асоб, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю ЗША, блакіруюцца, а амерыканскім грамадзянам забараняецца здзяйсняць з імі якія-небудзь транзакцыі.

"Мы лічым гэтыя санкцыі, уведзеныя ЗША ў дачыненні да Расіі, незаконнымі", -- падкрэсліў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Д. Пяскоў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040