У Парыжы адбыліся мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны
  2018-11-12 09:04:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Французскі ўрад ля Трыўмфальнай аркі правёў урачыстую цырымонію з нагоды 100-годдзя з дня заканчэння Першай сусветнай вайны. Раніцай у Парыжы было пахмурна і дажджліва.

Амерыканскі віяланчэліст кітайскага паходжання Ма Ёё выступіў на плошчы ў форме зоркі ля Трыўмфальнай аркі, французскія школьнікі на французскай, англійскай, кітайскай і іншых мовах зачыталі апісанне ўдзелу салдат і рабочых у ваенных падзеях Першай сусветнай вайны.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, выступаючы на цырымоніі, заклікаў краіны памятаць горкія ўрокі гісторыі і ў пазбяганне паўтарэння трагедыі заўсёды ставіць мір на галоўнае месца.

На цырымоніі прысутнічалі канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, лідары і высокапастаўленыя асобы з іншых краін.

Сёння па ініцыятыве Э. Макрона ў Парыжы адбыўся Парыжскі форум міру, нацэлены на садзейнічанне шматбаковаму супрацоўніцтву. У адпаведных мерапрыемствах з кітайскага боку прыняў удзел намеснік старшыні ПК УСНП Цзі Бінсюань.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040