На Хайнане пасяліліся першыя панды
  2018-11-12 16:19:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзве панды прыбылі ў самую паўднёвую кітайскую правінцыю Хайнань з правінцыі Сычуань, стаўшы першымі пандамі, якія атабарыліся на трапічным востраве ў трапічным парку дзікай флоры і фаўны.

«Наведвальнікі хочуць убачыць панду, і ў нас была мара, каб у нашым парку жыла панда. Сёння яна, нарэшце, здзейснілася», - сказаў старшыня савета дырэктараў парку Шан Сяа. Новы дом панд у Хайкоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хайнань, падзелены на крытую зону і зону пад адкрытым небам, у ім ёсць сад з дэкаратыўнымі каменнымі горкамі, сажалкі і нават драўляныя крэслы. Паводле слоў дырэктара парку, павільён панд спраектаваны з улікам звычак панд, каб яны адчувалі сябе бліжэй да прыроды.

Панды пажывуць на востраве два гады, і калі ўсё будзе добра, яны застануцца тут на больш доўгі тэрмін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040