Цзі Бінсюань прыняў удзел у Парыжскім форуме міру
  2018-11-12 16:55:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні французскага боку намеснік старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (ПК УСНП) Цзі Бінсюань у нядзелю прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Парыжскага форуму міру.

Цзі Бінсюань падарыў новастворанай пры форуме "Бібліятэцы свету" кнігу старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб будаўніцтве супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва. Ён заявіў, што дадзеная канцэпцыя Сі Цзіньпіна мае глыбокі сэнс, яна прапануе "кітайскія рашэнні" і "кітайскую мудрасць" для садзейнічання міру і развіццю на ўсёй планеце і рэформе сістэмы глабальнага кіравання. Гэтая ідэя атрымала шырокае прызнанне ў свеце, дадаў намеснік старшыні ПК УСНП.

Наведаўшы тэматычную выставу пра "Пояс і шлях", якая працуе ў рамках форуму, Цзі Бінсюань адзначыў, што "Пояс і шлях" - гэта канал для гандлю і мост для культуры, гэтая ініцыятыва адкрыла новую главу ў гісторыі абмену вопытам паміж усімі краінамі і сумеснага стварэння супольнасці з адзінай лёсам для чалавецтва. Пекін вітае актыўны ўдзел французскага боку ў развіцці "Пояса і шляху" і гатовы прыкладаць сумесныя намаганні з Парыжам для забеспячэння далейшага прагрэсу двухбаковага супрацоўніцтва.

Цзі Бінсюань таксама прысутнічаў на арганізаванай урадам Францыі цырымоніі ў гонар 100-годдзя з дня заканчэння Першай сусветнай вайны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040