Лі Кэцян правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Сінгапура Лі Сянь Лунам
  2018-11-13 09:03:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Сінгапура Лі Сянь Лунам. Ён адзначыў, што Сінгапур - блізкі сусед і важны партнёр па супрацоўніцтве з Кітаем, які прымае паглыблены ўдзел у кітайскім працэсе рэформаў і адкрытасці. Паміж дзвюма краінамі ўмацаваўся палітычны ўзаемадавер, вельмі плённа вядзецца супрацоўніцтва ў канкрэтных галінах, яны з'яўляюцца адзін для аднаго важнымі гандлёвымі і інвестыцыйнымі партнёрамі.

Па словах Лі Кэцяна, Кітай падтрымлівае працэс эканамічнай інтэграцыі ва Усходняй Азіі і цэнтральнае месца АСЕАН у рэгіянальным супрацоўніцтве. Кітай мае намер дамагацца найхутчэйшага завяршэння перамоў па пагадненні аб усеабдымным рэгіянальным эканамічным партнёрстве, што мае важнае значэнне для сістэмы свабоднага гандлю і эканамічнай глабалізацыі, ядром якіх выступае Сусветная гандлёвая арганізацыя. КНР гатова аб'яднаць намаганні з усімі краінамі рэгіёна для паскоранага прасоўвання кансультацый па Кодэксе паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры, сумесна ахоўваць мір і стабільнасць.

Лі Сянь Лун заявіў, што абнаўленне Сінгапурска-кітайскага пагаднення аб свабодным гандлі прынясе рэальную выгаду прадпрыемствам і народам дзвюх краін, дае магутны сігнал гандлёва-прамысловым колам Сінгапура і Кітая аб далейшым пашырэнні гандлю і інвестыцый. У якасці чарговай краіны-старшыні ў АСЕАН Сінгапур мае намер актыўна садзейнічаць развіццю адносін АСЕАН з Кітаем і працэсу кансультацый па Кодэксе паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры. У перамовах быў адзначаны важны прагрэс, і зараз яны ўступілі ў завяршальную стадыю кансультацый, сказаў сінгапурскі прэм'ер-міністр. Лі Сянь Лун выказаў спадзяванне што дамоўленасці будуць дасягнуты як мага хутчэй, і гэта паслужыць сумесным пазітыўным сігналам аб абароне мультылатэралізму і свабоднага гандлю.

Бакі таксама правялі паглыблены абмен меркаваннямі па міжнародных і рэгіянальных пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040