Прэм'ер-міністр Сінгапура заклікаў краіны АСЕАН умацоўваць адкрытасць і інтэграцыю
  2018-11-13 15:54:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун на цырымоніі адкрыцця гандлёва-інвестыцыйнага саміту АСЕАН заклікаў краіны асацыяцыі ўмацоўваць адкрытасць і інтэграцыю. Ён адзначыў, што агульная колькасць насельніцтва 10 краін АСЕАН перавышае 600 млн чалавек, АСЕАН ўжо стаў шостым найбуйнейшым у свеце эканамічным суб'ектам і, магчыма, стане чацвёртым найбуйнейшым у свеце эканамічным суб'ектам у 2030 годзе. Эканамічная супольнасць АСЕАН валодае велізарным эканамічным патэнцыялам, аднак магчымасць выкарыстання гэтых пераваг залежыць ад таго, ці змогуць краіны АСЕАН згуртавацца і цвёрда ісці ў напрамку да мэты далейшага ўмацавання адкрытасці і інтэграцыі. АСЕАН, паводле яго слоў, рэалізуе шэраг ініцыятыў, прыкладае намаганні для актывізацыі гандлёвых кантактаў і рухомасці інвестыцый паміж членамі асацыяцыі і працуе на памяншэнне гандлёвых бар'ераў і зніжэнне сабекошту ў гандлі.

Лі Сянь Лун адзначыў, што праграма Эканамічнай супольнасці АСЕАН да 2025 года спрыяе паглыбленню эканамічнай інтэграцыі АСЕАН, пашырэнню перспектыў эканамічнага развіцця і стварэнню новых шанцаў. Ён падкрэсліў, што ў мінулым эканамічнае развіццё і росквіт краін АСЕАН ажыццяўлялася дзякуючы эканамічнаму супрацоўніцтву паміж краінамі. У будучыні ўсе краіны па-ранейшаму павінны ўмацоўваць эканамічную адкрытасць і інтэграцыю. На яго думку, чым больш інтэграваным і адкрытым стане рынак, тым больш прывабнай будзе інвестыцыйная палітыка і камерцыйнае асяроддзе для замежных інвестыцый; чым больш будзе агульная выгада, тым больш карысці атрымаюць краіны рэгіёна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040