У кітайскім горадзе Чунцін адкрыўся Беларускі цэнтр турыстычнай і культурнай прадукцыі
  2018-11-13 16:12:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадукты і сувеніры з Беларусі сталі лёгкадаступнымі для мільёнаў жыхароў кітайскага мегаполіса Чунціна на паўднёвым захадзе краіны. Беларускі цэнтр турыстычнай і культурнай прадукцыі, размешчаны ў гарадскім раёне Юйбэй, расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.

На цырымоніі адкрыцця цэнтра, якая адбылася ў канцы мінулага тыдня ў раёне Юйбэй, прысутнічалі высокапастаўленыя асобы з Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, выканкама Мінскай вобласці, пасольства Беларусі ў Кітаі, а таксама з адміністрацыі Чунціна.

Паводле звестак мясцовых СМІ, бакі на цырымоніі заключылі мемарандум аб узаемаразуменні ў турыстычным супрацоўніцтве паміж Чунцінам і Мінскай вобласцю.

На фоне будаўніцтва "Пояса і шляху" Чунцін бесперапынна актывізуе ўзаемадзеянне з Беларуссю. У ліпені гэтага года ў Мінску адбыліся Дні культуры і турызму Чунціна. У рамках мерапрыемства бакі дамовіліся аб узаемным адкрыцці цэнтраў турыстычнай і культурнай прадукцыі.

Новы цэнтр, як заявіў намеснік старшыні ўрада раёна Юйбэй Янь Ціюн, дазволіць бакам паглыбіць узаемнае разуменне і ўмацаваць сяброўства паміж народамі. У цэнтры таксама прадастаўляецца інфармацыя аб турыстычных прадуктах і мерапрыемствах у Беларусі.

10 жніўня гэтага года ў сілу ўступіла міжурадавае пагадненне паміж Кітаем і Беларуссю пра бязвізавы рэжым для ўладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў.

"Згодна з мемарандумам аб узаемаразуменні, мы з калегамі з Беларусі будзем супрацоўнічаць у сферы культурнага абмену, адкрыцця авіярэйсаў і развіцця турыстычнага бізнесу", - распавялі ў турыстычным ведамстве Чунціна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040