Вярхоўны суд Шры-Ланкі прыпыніў выкананне рашэння прэзідэнта аб роспуску парламента
  2018-11-14 15:59:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вярхоўны суд Шры-Ланкі ў аўторак вынес часовую пастанову аб прыпыненні выканання рашэння прэзідэнта краіны Майтрыпалы Сірысены аб роспуску парламента.

Як паведамілі мясцовыя СМІ, тэрмін дзеяння часовай пастановы - да другой дэкады снежня. 4-6 снежня Вярхоўны суд скліча слуханні па пытанні законнасці роспуску прэзідэнтам парламента.

У апошні час у Шры-Ланцы назіраецца нестабільная палітычная сітуацыя. Пасля таго, як М. Сірысена абвясціў аб выхадзе ўзначаленага ім Аб'яднанага народнага альянсу волі / АНАВ / з кааліцыйнага ўрада і змене прэм'ер-міністра, 9 лістапада ўвечары ён падпісаў камюніке аб роспуску парламента, якое ўступіла ў сілу 10 лістапада. У камюніке гаворыцца, што пасля роспуску парламента 5 студзеня 2019 года ў краіне пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары.

12 лістапада шэраг палітычных сілаў накіраваў у Вярхоўны суд петыцыі з просьбай перагледзець рашэнне прэзідэнта аб роспуску парламента, заявіўшы, што згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнт не валодае правам роспуску парламента.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040