Лі Кэцян сустрэўся з прэм'ер-міністрам Новай Зеландыі Дж. Ардэрн
  2018-11-15 09:14:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 14 лістапада правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Новай Зеландыі Джасіндай Ардэрн.

Лі Кэцян канстатаваў стабільнае развіццё кітайска-новазеландскіх адносін. Паводле яго слоў, адносіны і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ўжо доўгі час знаходзяцца ў авангардзе адносін і супрацоўніцтва Кітая з развітымі краінамі Захаду.

Лі Кэцян адзначыў, што кітайска-новазеландскае пагадненне аб свабодным гандлі стала першым, заключаным Кітаем з развітой краінай. Кітай мае намер разам з новазеландскім бокам на аснове канструктыўнага, прагматычнага падыходу садзейнічаць мадэрнізацыі пагаднення аб свабодным гандлі, працягваць пашырэнне двухбаковага гандлю і інвестыцый. КНР падтрымлівае інвестыцыі кітайскіх прадпрыемстваў у эканоміку Новай Зеландыі і спадзяецца, што новазеландскі бок створыць справядлівае і празрыстае асяроддзе для вядзення бізнесу. Кітай запрашае новазеландскія прадпрыемствы пашыраць інвестыцыі ў кітайскую эканоміку, умацоўваць тэхналагічнае супрацоўніцтва пры строгай абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці. Неабходна і далей пашыраць адукацыйныя, турыстычныя і іншыя абмены ў гуманітарнай сферы.

Лі Кэцян падкрэсліў, што ў цяперашняй міжнароднай палітычнай і эканамічнай абстаноўцы Кітай разлічвае на аб'яднанне намаганняў з усімі бакамі, каб садзейнічаць найхутчэйшаму заключэнню пагаднення аб усёабдымным рэгіянальным эканамічным партнёрстве і рэальнымі справамі абараніць мультылатэралізм і свабодны гандаль.

Дж. Ардэрн заявіла, што Новая Зеландыя надае павышаную ўвагу адносінам з Кітаем. Двухбаковае супрацоўніцтва дае багатыя плады, нясе карысць абодвум краінам і спрыяе росквіту ўсяго рэгіёну. У сённяшняй сітуацыі Новая Зеландыя мае намер працягваць актыўную палітыку ў дачыненні да Кітая, развіваць кааперацыю з КНР у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", умацоўваць супрацоўніцтва ў гандлі малочнымі прадуктамі і вырабамі з драўніны, абменьвацца тэхнічным вопытам у сельскагаспадарчай і іншых галінах, дамагацца ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу. Прагрэс перамоў па мадэрнізацыі двухбаковага пагаднення аб свабодным гандлі пасылае магутныя сігналы знешняму свету пра рашучую абарону свабоднага гандлю і далейшае пашырэнне адкрытасці рынкаў. Новазеландскі бок таксама жадае ўзмацніць каардынацыю і кааперацыю з кітайскім бокам на шматбаковых пляцоўках, умацаваць кантакты па такіх пытаннях, як рэфармаванне Сусветнай гандлёвай арганізацыі і змяненне клімату, унесці агульны ўклад у мір і росквіт Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040