Сі Цзіньпін адбыў з Пекіна для ўдзелу ў сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС і з візітамі ў Папуа-Новую Гвінею, Бруней і на Філіпіны
  2018-11-15 14:06:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер спецрэйсам адбыў з Пекіна з дзяржаўнымі візітамі ў Папуа-Новую Гвінею, Бруней і на Філіпіны.

Ён наведае гэтыя краіны па запрашэнні генерал-губернатара Папуа-Новай Гвінеі Боба Дадае, прэм'ер-міністра гэтай краіны Пітэра А'Ніла, султана Брунея Хасанала Балкіяха і прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ.

У Папуа-Новай Гвінеі Сі Цзіньпін сустрэнецца з кіраўнікамі астраўных дзяржаў Ціхага акіяна, якія ўсталявалі дыпадносіны з Кітаем.

Акрамя гэтага, па запрашэнні прэм'ер-міністра Папуа-Новай Гвінеі Пітэра А'Ніла Сі Цзіньпін таксама прыме ўдзел у 26-й нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС, якая пройдзе ў Порт-Морсбі / Папуа-Новая Гвінея /.

Сярод суправаджаючых яго асоб - член Палітбюро і Сакратарыята ЦК КПК, начальнік Канцылярыі ЦК КПК Дзін Сюэсян, член Палітбюро ЦК КПК, кіраўнік Канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзячы, член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І, намеснік старшыні УК НПКСК, старшыня Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Хэ Ліфэн.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040