Прэм'ер Дзяржсавета КНР заклікаў "зрабіць апошні рывок" у перамовах па RCEP
  2018-11-15 18:11:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў бакі, якія ўдзельнічаюць у перамовах па новым пагадненні аб свабодным гандлі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, працягваць намаганні для падпісання пагаднення ў наступным годзе.

Перамовы па пагадненні аб усёабдымным рэгіянальным эканамічным партнёрстве / RCEP / выйшлі на фінальную стадыю, сказаў Лі Кэцян на другой сустрэчы кіраўнікоў па пагадненні RCEP у Сінгапуры.

"Мы зыходзім з таго, што перамовы па стварэнні RCEP будуць завершаны ў 2019 годзе", - сказаў Лі Кэцян на сустрэчы з кіраўнікамі краін АСЕАН, Рэспублікі Карэя, Японіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Індыі.

АСЕАН, старшынёй якой у гэтым годзе з'яўляецца Сінгапур, займае вядучую ролю ў паскарэнні перамоў па RCEP. Год таму перамовы былі завершаны менш чым напалову, а цяпер работа завершана прыкладна на 80 працэнтаў, адзначыў Лі Кэцян.

Пагадненне пасля падпісання стане штуршком для гандлю і інвестыцый, узмоцніць рэгіянальную эканамічную інтэграцыю і прынясе карысць усім удзельнікам пагаднення, дадаў ён.

Лідары на сустрэчы выказалі рашучы намер як мага хутчэй выпрацаваць пагадненне, якое стане выразным сігналам у абарону мультылатэралізму і свабоднага гандлю і паскорыць рэгіянальны эканамічны рост і эканамічную глабалізацыю.

Перамовы па пагадненні аб RCEP вядуцца паміж дзесяццю краінамі АСЕАН, а таксама Аўстраліяй, Кітаем, Індыяй, Рэспублікай Карэя, Японіяй і Новай Зеландыяй.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040