У кастрычніку індэкс спажывецкіх цэн у ЗША вырас на 0,3%
  2018-11-15 18:21:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У кастрычніку ў ЗША індэкс спажывецкіх цэн пад уплывам павышэння коштаў на бензін вырас на 0,3% пасля сезоннай карэкціроўкі. Рост апынуўся вышэйшым за папярэдні месяц, калі ІСЦ вырас толькі на 0,1%. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя Міністэрствам працы ЗША ў сераду.

Асноўны паказчык ІСЦ у ЗША, без уліку коштаў на прадукты харчавання і энерганосьбіты, у кастрычніку вырас на 0,2%. Гэта самы хуткі рост за тры месяцы. За апошнія 12 месяцаў ІСЦ у ЗША вырас на 2,5%. Аналітыкі лічаць, што ў будучыні ІСЦ працягне няўхільна расці па меры павышэння працэнтных ставак ФРС.

У кастрычніку цэны на бензін і электраэнергію выраслі на 3% і 2,3%, цэны на прадукты харчавання ўпалі на 0,1%, на садавіну і агародніну яны падаюць ужо трэці месяц запар, знізіўшыся ў кастрычніку на 0,7%; цэны на малочныя прадукты знізіліся на 0,4%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040