Сі Цзіньпін прыбыў у Папуа-Новую Гвінею з дзяржаўным візітам і для ўдзелу ў сустрэчы АЦЭС
  2018-11-16 09:36:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін спецрэйсам прыбыў у Порт-Морсбі, пачаўшы дзяржаўны візіт у Папуа-Новую Гвінею.

У гэтай краіне Сі Цзіньпін таксама сустрэнецца з кіраўнікамі астраўных дзяржаў Ціхага акіяна, якія ўсталявалі дыпадносіны з Кітаем, і прыме ўдзел у 26-й нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС.

Каля 20:05 па мясцовым часе Сі Цзіньпін прыбыў у міжнародны аэрапорт Порт-Морсбі.

Ён адзначыў, што Папуа-Новая Гвінея з'яўляецца важнай краінай сярод астраўных дзяржаў Ціхага акіяна. За 42 гады з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Папуа-Новай Гвінеяй два бакі заўсёды прытрымліваліся прынцыпаў узаемнай павагі, раўнапраўнага падыходу, супрацоўніцтва і ўзаемнага выйгрышу, прасоўвалі гістарычнае развіццё двухбаковых адносінаў, што не толькі прынесла практычную карысць дзвюм краінам і іх народам, але і стала ўзорам дружалюбных сувязяў паміж краінамі, што развіваюцца. Развіццё Кітая дае астраўных краін Ціхага акіяна, у тым ліку Папуа-Новай Гвінеі, гістарычныя магчымасці, дадаў старшыня КНР.

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што падчас гэтага візіту зможа сумесна з кіраўнікамі Папуа-Новай Гвінеі намеціць новы план развіцця двухбаковых адносін. Падчас візіту ён таксама сустрэнецца з кіраўнікамі астраўных дзяржаў Ціхага акіяна, якія ўсталявалі дыпадносіны з КНР. Кітай падтрымлівае правядзенне Папуа-Новай Гвінеяй 26-й нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС, гатовы разам з усімі бакамі спрыяць яе поспеху, каб надаць новы імпульс эканамічнаму развіццю АЦР і ўсяго свету, падкрэсліў старшыня КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040