Кітайска-амерыканскія адносіны перажываюць важны момант, бакі павінны зрабіць правільны выбар - МЗС КНР
  2018-11-16 09:36:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін сёння на чарговай ведамаснай прэс-канфэрэнцыі заявіла, што цяпер адносіны паміж КНР і ЗША перажываюць важны, пераломны момант, бакі павінны зрабіць правільны выбар і прыкласці рэальныя намаганні, каб гарантаваць здаровае і стабільнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін у правільным накірунку.

Як паведамляецца, віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс 13 лістапада ў інтэрв'ю газеце Washington Post заявіў, што амерыканскі бок трымае расхінутымі дзверы для дасягнення дамоўленасцяў з кітайскім бокам у ходзе маючага адбыцца саміту "Групы 20" у Аргентыне, але пры ўмове, што Кітай ажыццявіць усебаковыя маштабныя змены ў эканамічнай, ваеннай і палітычнай сферах, пойдзе на саступкі ў пытаннях, што выклікаюць заклапочанасць ЗША.

У адказ на гэта Хуа Чуньін заўважыла, што ў апошні час розныя амерыканскія дзеячы робяць розныя заявы. "Я не ведаю, ці адлюстроўвае згаданае выказванне спадара Пенса афіцыйны пункт гледжання амерыканскай адміністрацыі або толькі яго асабісты пункт гледжання", - дадала яна.

"Цяпер адносіны паміж КНР і ЗША перажываюць важны, пераломны момант, бакі павінны зрабіць правільны выбар і прыкласці рэальныя намаганні, каб гарантаваць здаровае і стабільнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін у правільным накірунку. Гэта адпавядае карэнным інтарэсам народаў дзвюх краін і ўсяго свету, а таксама ўсеагульным чаканням міжнароднай супольнасці ", - паказала Хуа Чуньін. Паводле яе слоў, КНР паважае суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця ЗША, і ЗША ў роўнай меры павінны паважаць суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця КНР, паважаць абраны кітайскім народам шлях развіцця, які адпавядае нацыянальнай спецыфіцы Кітая.

Хуа Чуньін адзначыла, што ў пытанні гандлёва-эканамічных трэнняў пазіцыя Кітая ясная і паслядоўная. Кітайскі бок лічыць, што сутнасць кітайска-амерыканскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва заключаецца ва ўзаемнай выгадзе і агульным выйгрышы. Перамовы і кансультацыі на аснове ўзаемнай павагі, раўнапраўя і ўзаемнай выгады - адзіны правільны шлях вырашэння гандлёва-эканамічных пытанняў. У гэтых пытаннях кітайскі бок нікому не павінны, ні ад каго не патрабуе і тым больш нікога не баіцца. Не так даўно кіраўнікі КНР і ЗША правялі тэлефонную гутарку, у якой выказалі ўзаемныя добрыя пажаданні, звязаныя са здаровым і стабільным развіццём кітайска-амерыканскіх адносін, а таксама пашырэннем двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

"Спадзяюся, што амерыканскі бок, кіруючыся кансэнсусам і духам нядаўняй гутаркі лідараў дзвюх краін, засяродзіцца на супрацоўніцтве, ліквідуе перашкоды, будзе на аснове ўзаемнай павагі, раўнапраўя і ўзаемнай выгады весці сумленныя і сур'ёзныя кансультацыі па пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць, будзе шукаць рашэнні, прымальныя для абодвух бакоў, каб ажыццявіць добрыя жаданні аб захаванні здаровага і стабільнага развіцця кітайска-амерыканскіх адносін, пашырэнні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ", - сказала на заканчэнне Хуа Чуньін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040