У першыя дзесяць месяцаў кітайскія прадпрыемствы ўклалі ў краіны "Пояса і шляху" новыя інвестыцыі на суму 11,9 млрд долараў
  2018-11-16 17:11:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У студзені-кастрычніку бягучага года кітайскія прадпрыемствы ўклалі ў краіны ўздоўж "Пояса і шляхі" новыя інвестыцыі на суму 11,9млрд долараў, паведамілі ў чацвер у Міністэрстве камерцыі КНР.

Даныя паказваюць, што ў першыя дзесяць месяцаў па-ранейшаму назіралася стабільнае і здаровае развіццё супрацоўніцтва ў сферы знешніх інвестыцый. Унутраныя інвестары ўклалі ў 155 краін і рэгіёнаў свету прамыя інвестыцыі на агульную суму 89,57 млрд. долараў, што на 3,8 прац. больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У прыватнасці, новыя інвестыцыі ў 55 краін уздоўж "Пояса і шляху" склалі 11,9 млрд. долараў з ростам паказчыка на 6,4 прац. у гадавым вылічэнні.

Згодна з паведамленнем афіцыйнага прадстаўніка Мінкамерцыі Гаа Фэна, структура знешніх інвестыцый працягвае аптымізавацца, ірацыянальныя інвестыцыі эфектыўна стрымліваюцца.

У студзені-кастрычніку знешнія інвестыцыі былі ў асноўным накіраваны на сферу лізінгу і бізнес-паслугі, апрацоўчую прамысловасць, горназдабыўную галіну, а таксама аптовы і рознічны гандаль, на іх долю прыйшлося адпаведна 32,6 прац., 17 прац., 9,4 прац . і 9,2 прац. агульнага аб'ёму інвестыцый Кітая за мяжой.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040