МА КНР правяло прэс-канферэнцыю на тэму рэформаў у галіне ваеннай палітыкі і інстытутаў
  2018-11-16 17:25:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства абароны КНР правяло спецыяльную прэс-канферэнцыю, прысвечаную рэформам у галіне ваеннай палітыкі і інстытутаў. На пытанні журналістаў адказаў кіраўнік прэс-службы і афіцыйны прадстаўнік МА КНР У Цянь.

Адказваючы на пытанне аб прычынах рэформаў, У Цянь падкрэсліў, што рэформы ў галіне ваеннай палітыкі і інстытутаў - гэта ключавы элемент і адначасова важная гарантыя паглыблення рэформаў у галіне нацыянальнай абароны і ўзброеных сіл. Сацыялізм з кітайскай спецыфікай уступіў у новую эпоху, і дакладна гэтак жа ўступіла ў новую эпоху абароннае і вайсковае будаўніцтва. Неабходна мадэрнізацыя ваеннай палітыкі і інстытутаў у адпаведнасці з патрабаваннямі часу.

Адказваючы на пытанне пра мэты рэформаў, У Цянь адзначыў, што яны маюць на мэце пабудову выразнай, усеахопнай строга структураванай і ўнутранна скаардынаванай сістэмы ваеннай палітыкі і інстытутаў сацыялізму з кітайскай спецыфікай, фарміраванне цэнтралізаванага адзінага кіраўніцтва ЦК КПК, што адстойвае аўтарытэт і гарантуе абсалютную кіруючую ролю КПК у НВАК рэжыму партыйнага будаўніцтва ў арміі; фарміраванне палітыкі прымянення ўзброеных сіл, заснаванай на аб'яднанні і прыдатнасці як для мірнага, так і для ваеннага часу; фарміраванне палітыкі будаўніцтва ўзброеных сіл, засяроджанай на вядзенні бітваў, заахвочванні інавацый, ваенна-грамадзянскай інтэграцыі; фарміраванне палітыкі кіравання ўзброенымі сіламі, для якой уласцівыя дакладнасць і высокая эфектыўнасць, усебаковая рэгламентаванасць.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040