Удзельнікі 21-й сустрэчы кіраўнікоў АСЕАН-Кітай-Японія-РК заклікалі да калектыўных намаганняў па захаванні мультылатэралізму
  2018-11-16 17:28:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Удзельнікі 21-й сустрэчы кіраўнікоў АСЕАН-Кітай-Японія-Рэспубліка Карэя / 10 + 3 / заклікалі да калектыўных намаганняў па супрацьдзеянні агульным выклікам і захаванні мультылатэралізму.

Сустрэчу правёў прэм'ер-міністр Сінгапура, чарговай краіны-старшыні ў АСЕАН, Лі Сянь Лун.

Ва ўступнай прамове ён заклікаў да захавання адкрытага, заснаванага на правілах, інклюзіўнага асяроддзя глабальнага гандлю з удзелам усіх членаў групы 10 + 3 і да актывізацыі калектыўных намаганняў па абароне мультылатэралізму, каб процідзейнічаць агульным выклікам ў такіх пытаннях, як нарастальныя гандлёвыя трэнні, лічбавая рэвалюцыя і кібербяспека.

Лі Сянь Лун нагадаў пра ўражлівыя поспехі групы 10 + 3 у барацьбе з атыповай пнеўманіяй / SARS / ў 2003 годзе і з глабальным фінансавым крызісам у 2008 годзе. Ён таксама адзначыў, што дынаміка гандлёвых патокаў паміж краінамі групы прыкметна ўзрасла.

Прэм'ер-міністр Сінгапура сказаў, што прыкладзеныя намаганні "ператвараюць Усходнюю Азію ў адзін з самых квітнеючых рэгіёнаў свету".

Ён таксама адзначыў, што аб'ём таварнага гандлю АСЕАН з Кітаем, Японіяй і РК перавысіў 800 млрд долараў ЗША, што склала прыкладна 31 працэнт ад усяго таварнага гандлю АСЕАН у 2017 годзе.

Сустрэчы кіраўнікоў у фармаце 10 + 3 лічацца асноўным каналам прасоўвання супрацоўніцтва ва Усходняй Азіі, нацэленым на рэгіянальную эканамічную інтэграцыю ў розных сферах, уключаючы культуру, адукацыю і моладзевыя абмены.

Механізм пачаў функцыянаваць з канца 1997 года і быў інстытуцыйна аформлены ў 1999 годзе. У АСЕАН, або Асацыяцыю дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі, уваходзяць Бруней, Камбоджа, Інданезія, Лаос, Малайзія, М'янма, Філіпіны, Сінгапур, Тайланд і В'етнам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040