Праграмная прамова Сі Цзіньпіна на дзелавым саміце АЦЭС атрымала станоўчыя водгукі
  2018-11-19 08:44:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у суботу выступіў з праграмнай прамовай на дзелавым саміце АЦЭС ў сталіцы Папуа-Новай Гвінеі, заклікаўшы да развіцця сусветнай эканомікі ў правільным рэчышчы, арыентуючыся на адкрытасць, развіццё, інклюзіўнасць, інавацыі і правілы. Выступленне кітайскага кіраўніка атрымала актыўны водгук.

Гандлёвы прадстаўнік Форуму ціхаакіянскіх астравоў Дэвід Морыс выказаў глыбокую ўдзячнасць старшыні КНР за вылучэнне ідэі арыентавацца на адкрытасць, пашыраць прастору развіцця. Морыс заявіў, што адкрытасць і супрацоўніцтва -- гэта адзіны спосаб для дасягнення інклюзіўнага і ўстойлівага развіцця. "Узаемадзеянне заўсёды пераможа канфрантацыю", - сказаў ён.

Старшыня Канфедэрацыі прамысловасці Тайланда, член Дзелавога кансультатыўнага савета АЦЭС Супант Мангкалсутры выказаў падтрымку ідэі Сі Цзіньпіна аб арыентаванні на развіццё для павышэння ўзроўню дабрабыту насельніцтва. Ён заявіў, што лідар КНР не толькі распавёў пра поспехі кітайскай праграмы, але і даў свету ўпэўненасць у пазіцыі Кітая ў забеспячэнні шматбаковай гандлёвай сістэмы і адкрытага гандлёвага асяроддзя.

Дырэктар Аўстралійскага цэнтра даследаванняў АЦЭС Эндру Макінтайр высока ацаніў ідэю Сі Цзіньпіна -- "арыентавацца на інклюзіўнасць для актывізацыі ўзаемнага запазычання вопыту". Ён заявіў, што эканамічнае і сацыяльнае развіццё ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне павінна быць інклюзіўным, паважаць разнастайнасць мадэляў развіцця ў розных краінах. Нельга навязваць іншым краінам ці рэгіёнам сваю мадэль развіцця. Макінтайр таксама адзначыў, што ў мэтах паляпшэння глабальнага кіравання неабходна забяспечыць краінам, якія развіваюцца, больш права голасу ў міжнародных арганізацыях. "Ні адна краіна або рэгіён не з'яўляюцца выключэннем з міжнародных правілаў", -- падкрэсліў ён.

Прафесар Калумбійскага ўніверсітэта Джэнік Радан заявіў, што яго ўразіла частка прамовы Сі Цзіньпіна аб падтрымцы мультылатэралізму. Джэнік Радан лічыць, што неабходна палепшыць механізм працы СГА. На дадзены момант па некаторых міжнародных пытаннях паміж краінамі застаюцца рознагалоссі, таму неабходна вырашаць агульныя праблемы ў рамках мультылатэралізму. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040